Podcasts by Category

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6757 - Павал Сакурэц. Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю
0:00 / 0:00
1x
  • 6757 - Павал Сакурэц. Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю

    Днямі беларуская дыяспара Мінеапаліса паведаміла пра набыццё памяшкання, з якога плануецца зрабіць вялікую беларускую прастору — свой уласны дом культуры для правядзення імпрэз. Дом будзе выкарыстоўвацца не толькі для правядзення розных культурніцкіх мерапрыемстваў, але і як месца для часовага жыцця беларусаў, якія абяруць гэты горад у ЗША месцам сваёй эміграцыі, і як каворкінг, і для іншых патрэбаў беларускай суполкі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларускія суполкі не набывалі за мяжой уласнасці для сваіх патрэбаў. Што з сябе ўяўляе дыяспара беларусаў Мінеапаліса і навошта ім свой дом культуры? Чым канкрэтна будзе займацца каманда гэтага беларускага хаба і якім чынам сёння можна зацікавіць беларусаў за мяжой “беларускім жыццём”? Як мясцовыя ўлады рэагуюць на праблемы беларусаў і ці атрымліваецца знаходзіць паразуменне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік non-profit BelarusianAmericans.Org Павал Сакурэц

    Tue, 23 Apr 2024 - 26min
  • 6756 - Уладзімір Кавалкін. Эканамічна немэтазгодныя: ІП — усё?

    Учора Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога з 2026-га ў краіне не застанецца ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка — усім ім давядзецца перайсці ў юрасобу. Што гэта дасць эканоміцы і наколькі паўплывае на далейшы ад'езд з краіны працоўных кадраў? Пра гэта, а таксама пра тое, які шанец у беларускага софту, што даюць Лукашэнку суботнікі і чаму ён раптам пачаў прызнаваць праблемы ў эканоміцы, размаўляем з кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.

    Tue, 23 Apr 2024 - 43min
  • 6755 - Валерый Карбалевіч. Хто плануе падарваць і атакаваць БПЛА сходку дэлегатаў УНС у Мінску

    Да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду пададзеныя 13 спісаў патэнцыйных кандыдатаў. Цяпер выбарчая камісія будзе іх правяраць. А пакуль яна гэтым займаецца, у Мінску пройдзе першае пасяджэнне новапрызначанага складу Усебеларускага народнага сходу. Ахоўваць спакойную працу якога будуць 3 тысячы сілавікоў з удзелам сапёраў і перахопнікаў БПЛА. Бо, як вядома, вораг не спіць… Дый ніхто яму спакойна спаць не дасць! Нават калі ты расійскі грамадзянін Суздальцаў і жывеш у Маскве, але лукашэнкаўскі рэжым прызначыў цябе ворагам і ўнёс у адпаведныя базы па вышуку. Ці толькі грамадзянам Беларусі рызыкоўна хавацца ў Расіі ад пераследу беларускага рэжыму, ці да адказу могуць прыцягнуць і расійскіх грамадзян? Якое значэнне мае для Лукашэнкі Усебеларускі сход і ці сапраўды ён будзе мець нейкая рэальнае значэнне ў палітычным жыцці краіны? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч

    Tue, 23 Apr 2024 - 42min
  • 6754 - Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка

    Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка by Euroradio

    Tue, 23 Apr 2024 - 32min
  • 6753 - Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля

    Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля by Euroradio

    Mon, 22 Apr 2024 - 30min
Show More Episodes