Podcasts by Category

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6812 - Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая
0:00 / 0:00
1x
  • 6812 - Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая

    Расіяне ў Брэсце і "пасхалка" для Лукашэнкі — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая by Euroradio

    Wed, 08 May 2024 - 41min
  • 6811 - Павел Данейка. Пра санкцыі і эканамічную незалежнасць, ІП, ІТ, курсы валют і палітыку

    На Захадзе пачаліся размовы пра падрыхтоўку новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму. Не, санкцыі, безумоўна, не працуюць, але на фоне гэтай навіны прэм’ер-міністр Галоўчанка нечакана заявіў, што “ва ўмовах санкцый стратэгічнай задачай Беларусі становіцца дасягненне рэальнага эканамічнага суверэнітэту”. Відаць, тое, што рэпрэсіямі з краіны выціснулі значную колькасць ІТ-кампаній, а іпэшнікаў паставілі на мяжу выжывання новымі законамі і дэкрэтамі, — адна з частак рашэння гэтай задачы. Што з сябе ўяўляюць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, і чаму яны не працуюць так, як чакалі іх ініцыятары? Ці здольная беларуская эканміка не толькі адаптавацца да сённяшніх умоў, але і паказаць рост? Ці спрацуе стратэгія "Кіберпартызан", і калі не атакі на “Гродна Азот”, то што можа прымусіць рэжым вызваліць палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, адміністрацыйны дырэктар BEROC, сузаснавальнік Інстытута прыватызацыі і менеджменту Павел Данейка

    Wed, 08 May 2024 - 49min
  • 6810 - Настасся "Север" Махамет. Вайсковы складнік: чаму добраахвотнікі ідуць у палітыку — эфір з “Север”

    У выбарах у Каардынацыйную раду гэтым разам бярэ ўдзел даволі шмат людзей, якія прайшлі праз баявыя дзеянні ва Украіне. У складзе розных добраахвотніцкіх падраздзяленняў. Адных гэта насцярожвае, іншых — падбадзёрвае. У любым выпадку, калі чалавек з такім досведам, як ў Настассі “Север” Махамет, вырашае ісці ў палітыку, гэта прыцягвае ўвагу. Чаму вырашыла паспрабаваць сябе ў палітыцы і чаму менавіта Каардынацыйную раду абрала ў якасці старта ? Што прывабіла ў спісе “Нашай справы” і з якой праграмай сама ідзе на выбары? Ці верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая камандзірка медычнай роты палка Кастуся Каліноўскага, №2 выбарчага спісу “Наша справа” на выбарах у Каардынацыйную раду Настасся “Север” Махамет

    Wed, 08 May 2024 - 36min
  • 6809 - Павел Усаў. Збегчы ў Беларусь: ці пойдзе суддзя Шміт працаваць у лукашэнкаўскі суд

    У той час, калі дзясяткі (калі не сотні) тысяч беларусаў выязджаюць з краіны альбо ў выніку палітычнага пераследу і пагрозы турмы, альбо ў пошуках лепшага жыцця, знаходзяцца тыя, хто збягае з Захаду “на выспу стабільнасці”. Так, такіх адзінкі, але яны становяцца падарункам для лукашэнкаўскай прапаганды. Праўда, па выніку такія людзі ні ў Беларусі, ні ў Расіі не патрэбныя. Тым не менш, сваю ролю ў каштоўнаснай вайне, якая працягваецца ў нашым рэгіёне, яны паспяваюць адыграць. Чым адметныя ўцёкі польскага суддзі ў Беларусь і які лёс яго найхутчэй можа чакаць? Што сёння можна рэальна зрабіць для фармавання беларускага войска і адкуль узяць на гэта рэсурсы? Ці стрымаюць Лукашэнку папярэджанні Захаду наконт удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    Wed, 08 May 2024 - 53min
  • 6808 - Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня

    Сілавыя інаватары і тэлефон, каб званіць — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 траўня by Euroradio

    Wed, 08 May 2024 - 31min
Show More Episodes