Filtrer par genre

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6794 - Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня
0:00 / 0:00
1x
  • 6794 - Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня

    Курыца чорнага дня і бедныя палякі — Еўразум за 2 траўня | Новости Беларуси за 2 траўня by Euroradio

    Thu, 02 May 2024 - 38min
  • 6793 - КР ці АПК: выбар на чыю карысць зробіць Латушка і ці варта яно таго

    Стаўленне да Каардынацыйнай рады — такой, якая яна ёсць сёння, — у пэўнай часткі экспертаў і палітыкаў даволі скептычнае. Мы тут нават не кажам пра тое, што для пераважнай большасці беларусаў і сама гэтая структура, і тое, чым яна займаецца, якую функцыю выконвае і для чаго ўвогуле існуе, — вялікая таямніца. Калі яны ўвогуле пра яе хоць нешта чулі. Нягледзячы на гэта, паўдзельнічаць у змаганні за магчымасць зрабіцца дэлегатам Каардынацыйнай рады захацелі нават тыя людзі, якім і без сяброўства ў КР, здавалася, ёсць чым і дзе займацца… Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах у КР і ці азначае, што пасля абранне ў гэтую структуру ён сыдзе з Аб’яднанага пераходнага кабінета? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” і навошта яны набралі ў спіс так шмат людзей? Якіх вынікаў спадзяюцца дасягнуць праз сяброўства ў КР і што перашкаджала гэтага дасягаць на сённяшніх пазіцыях? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар выбарчага спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і №2 гэтага ж спіса, лідар руха “За свабоду”, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч

    Thu, 02 May 2024 - 1h 00min
  • 6792 - Пра вобраз Беларусі на Захадзе, легітымнасць Ціханоўскай, гендарныя квоты

    Чым далей падзеі 2020 года ад дня сённяшняга, тым менш Беларусь прыгадваюць у сусветных СМІ, на палітычных пляцоўках і экспертных івентах. Але гэта не азначае, што беларуская тэма цалкам адышла ў нябыт, бо нагоды для згадкі і абмеркавання даюць як лукашэнкаўскі рэжым, так і прадстаўнікі беларускіх дэмсіл. Іншая справа, што часцяком адна і тая ж беларуская інфанагода ўспрымаецца і асвятляецца ў розных краінах зусім па-рознаму. Як пра Беларусь пішуць замежнікі, каго больш згадваюць і як пішуць пра беларусаў? Як звязаныя электаральная “прэзідэнцкая” кампанія ў Беларусі 2025 года і легітымнасць Ціханоўскай? Як змяняецца лукашэнкаўская прапаганда, ці ёсць прыкметы пачатку змяншэння рэпрэсій і пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.

    Thu, 02 May 2024 - 49min
  • 6791 - Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

    2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц. Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц. Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.

    Thu, 02 May 2024 - 42min
  • 6790 - Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня

    Непрыгожыя заробкі і памылка ГУБАЗіКа — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 траўня by Euroradio

    Wed, 01 May 2024 - 32min
Afficher plus d'épisodes