Filtra per genere
- 6778 - Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля
Сігналы Варшаве і бабры ў горадзе — Еўразум за 26 красавіка | Новости Беларуси за 26 апреля by Euroradio
Fri, 26 Apr 2024 - 30min - 6777 - Арцём Брухан. Ці вярнулі “дэлегаты УНС” Лукашэнку адчуванне ўсенароднай любові
У савецкія часы па заканчэнні чарговага “з’езду ЦК КПСС” выдавалі адпаведную брашуру (ці нават кнігу ў цвёрдай вокладцы з залатымі літарамі на ёй) з рашэннямі гэтага самага з’езду. І яны потым ляжалі нікому не патрэбнымі кіпамі ў кожнай кнігарні. Лукашэнкаўскі рэжым старанна касплэіць усё, што можа, з савецка-камуністычнай спадчыны. Што праўда, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтае пятае кола рэжыму ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу здольнае згенераваць нейкія вартыя брашуры рашэнні. На каго разлічанае шоу пад назвай “Усебеларускі народны сход”, каму і што яно мае прадэманстраваць? Што стаіць за заявамі Лукашэнкі і якія мэсіджы мусілі прачытаць у яго словах чыноўнкікі? Якія высновы можна зрабіць па выніках гэтага мерапрыемства і як Каардынацыйную раду не ператварыць у копію УНС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дзяржчыноўнік Беларусі і дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
Fri, 26 Apr 2024 - 46min - 6776 - Леў Львоўскі. Пасля НЭПа: ці доўга засталося жыць малому бізнесу і што чакае долар
Рэжым упарта працягвае змагацца з малым бізнесам — днямі Лукашэнка падпісаў закон, датычны прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністр эканомікі сцвярджае, што ніякай трагедыі няма, ад закона адныя плюсы прадпрымальнікам, бо ён стварае ўмовы для “маштабавання малога бізнеса”. Але ў эканамістаў і саміх прадпрымальнікаў іншае бачанне. І яно вельмі песімістычнае. Ва ўмовах, калі сітуацыя ў эканоміцы далёкая ад аптымістычнай, такія паводзіны рэжыма выглядаюць досыць дзіўнымі. Чаму Лукашэнка працягвае змагацца з малым бізнесам і да чаго гэтая вайна можа прывесці? Ці гатовая Масква па-ранейшаму плаціць Лукашэнку за любоў і як надоўга хопіць гэтых грошай? Ці прагучалі падчас УНС праграмныя заявы і планы развіцця беларускай эканомікі і якія высновы можна з гэтага зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
Fri, 26 Apr 2024 - 36min - 6775 - Аляксандр Кныровіч. Латвія абганяе Беларусь, хлусня Лукашэнкі на УНС. Стрым з Кныровічам
Нават маленькая Латвія абганяе Беларусь. ВУП краіны, у якой жыве менш за 2 млн чалавек, — 40 млрд долараў. ВУП 9-мільённай Беларусі — $68 млрд. Але прапаганда не мяняе пласцінку з 90-х: краіны Балтыі быццам бы развалілі прамысловасць, а людзі быццам бы ходзяць там у абносках і п'юць ваду з лужын. Прыкладна так Лукашэнка выказваўся пра іх на "Усебеларускім народным сходзе", што скончыўся 25 красавіка. Чаму гэты сход не быў ні ўсебеларускім, ні народным, як рэальна справы ў краінаў Балтыі і пра што яшчэ хлусіў Лукашэнка, абмяркоўваем у стрыме з Аляксандрам Кныровічам.
Fri, 26 Apr 2024 - 48min - 6774 - Міхал Патоцкі. Пра вызваленне Пачобута, ядзерную зброю, закрытую мяжу і гандаль з Лукашэнкам
Сустрэча ў калоніі прадстаўніцы польскай меншасці ў Беларусі Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам спарадзіла шмат разваг пра тое, ці не было гэта знакам Лукашэнкі ўладам Польшчы пра яго гатоўнасць да перамоў і аднаўлення добрых стасункаў паміж нашымі краінамі. Да ўсяго, абяцанні Лукашэнкі не нападаць на Польшчу… Праўда, трохі папсавалі агульнае перакананне ў хуткім пачатку дыялогу заявы прэзідэнта Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю. Ці варта за сустрэчай Борыс і Пачобута бачыць жаданне Лукашэнкі аднавіць дыялог з Польшчай і ці гатовая Польшча да такога дыялогу? Што стаіць за заявай Анджэя Дуды пра гатоўнасць размясціць у Польшчы ядзерную зброю? Ці пойдзе Польшча на закрыццё грузаперавозак праз мяжу з Беларуссю і ці гатовыя польскія службы да паўтарэння эмігранцкага крызісу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
Fri, 26 Apr 2024 - 44min - 6773 - Фантазіі Тэртэля і канец Валадаркі — "Раніца з Еўрарадыё" за 26 красавікаFri, 26 Apr 2024 - 32min
- 6772 - Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля
Дай мне нафты і "дэтэктыў на вышыні" — Еўразум за 25 красавіка | Новости Беларуси за 25 апреля by Euroradio
Thu, 25 Apr 2024 - 35min - 6771 - Івашкевіч, Нортан і Бромэн. Амерыканскі дэсант: навошта беларусы ідуць на выбары ў КР
Спісы кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады складзеныя, пададзеныя, правераныя і зацверджаныя. Такім чынам, выбарчая кампанія фактычна распачалася. Што прыемна, гэтая кампанія актывізавала не толькі дыяспары непадалёк ад “цэнтраў палітычнага жыцця беларусаў”, але і краіны “далёкай палітычнай дугі” беларускай супольнасці за мяжой кшталту ЗША, Канады і шмат якіх іншых. Што змушае беларусаў ЗША браць актыўны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і якія мэты яны ставяць перад сабой? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі" і ці ёсць яна ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы — лiдарка выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі", лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан, актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і актывiст Belarus Freedom Philadelphia, прадстаўнік грамадскага руху "Краіна для жыцця" Глеб Iвашкевiч
Thu, 25 Apr 2024 - 45min - 6770 - Экс-чыноўнік: Сёння Лукашэнка гандлюе з Захадам! А ад санкцыяў церпяць простыя беларусы / Дэбаты
Дэбаты: галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў VS экс-чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі, палітолаг, прадстаўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Анатоль Котаў. Тэма: ці працуюць санкцыі?
Thu, 25 Apr 2024 - 45min - 6769 - Аляксандр Фрыдман. Сонны Тур: навошта Лукашэнка стаў старшынём "партыйнага калгасу"
Усё ж не зусім меў рацыю прапагандыст Тур, калі разважаў пра "крэпкі стул Лукашэнкі". І што ён — адзін. Відаць, аднаго крэсла (ці стула) Лукашэнку недастаткова, пра што б ні ішла размова: пра "стул" геапаліалітычнага выбару ў выглядзе адзінага расійскага кірунка ці пра "стул" улады. Як доказ — Лукашэнка "пагадзіўся" заняць крэсла "старшыні Усебеларускага народнага сходу". Таго самага, дэлегатаў якога народ насамрэч не абіраў і ў неабходнасці якога ёсць вялікія сумневы ва ўсіх. Ці было нечаканым "абранне" Лукашэнкі на пасаду старшыні УНС і навошта яму гэта патрэбнае? Што цікавага адбываецца на выбарах у Каардынацыйную раду і ці зробіцца гэты орган у выніку выбараў уплывовай структурай? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Thu, 25 Apr 2024 - 58min - 6768 - Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя
25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная. Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная. Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
Thu, 25 Apr 2024 - 55min - 6767 - Мара Тамковіч. Фільм пра палітзняволеную пакажуць на кінафестывалі ў Нью-Ёрку
Ігравая драма “Пад шэрым небам”, натхнёная біяграфіяй тэлежурналісткі і палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, трапіла ў конкурс амерыканскага фестывалю “Трайбека”. Гэты заўважны міжнародны фэст быў створаны ў 2002 годзе галівудскімі кінематаграфістамі Робертам Дэ Ніра, Джэйн Разэнталь і Крэйгам Хатхафам і кожнае лета праходзіць у Нью-Ёрку. Стваральніца “Пад шэрымі небам”— Мара Тамковіч, польская рэжысёрка з Мінска. У эфіры Еўрарадыё яна раскажа, як ствараўся фільм, чаму палякі фінансава падтрымалі яго вытворчасць, як сям’я Бахвалавай пагадзілася на яго стварэнне і што думае пра вынік, ці варта здымаць стужкі пра палітвязняў, пакуль яны сядзяць у турмах.
Thu, 25 Apr 2024 - 39min - 6766 - Зміцер Шчыгельскі. Змена стратэгіі: ці існуюць іншыя фарматы, апроч як “злаваць дзеда”
Апошнім часам вядзецца шмат размоваў пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў. Маўляў, і сённяшняя стратэгія відавочных вынікаў не дае і перамогу не набліжае, і 2020 год, на які дэмсілы абапіраюцца, усё далей, і электаральны цыкл, які спарадзіў сённяшніх лідараў, завяршаецца. Да таго ж відавочна, што рэжым з дапамогай рэпрэсіяй умацаваў свае пазіцыі ўнутры краіны, уплываць на сітуацыю ў Беларусі дэмсілы не здольныя і любыя іх дзеянні прыводзяць да новых рэпрэсій. Адпаведна, пэўныя актары і сілы пашыраюць думку, што “злаваць дзеда” не варта, трэба думаць пра перамовы і вызваленне палітвязняў. Чаму менавіта цяпер пачалі пашырацца тэзісы пра неабходнасць змяніць стратэгію дэмсілаў і якімі змены павінны быць? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і пры якіх умовах Лукашэнка пойдзе на перамовы? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам і што дасць ПКК удзел у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
Thu, 25 Apr 2024 - 1h 00min - 6765 - Танкісты-ліцэісты і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 25 красавікаThu, 25 Apr 2024 - 33min
- 6764 - Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля
Айчынная вінда і не памерці б ад водару — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля by Euroradio
Wed, 24 Apr 2024 - 30min - 6763 - Паліна Прысмакова. Супроць-прадукцыя: што гэта і пры чым тут Ціханоўская і выбары ў КР?
Словы пра тое, што ў беларусаў сфармаваўся нейкі свой, адрозны ад іншых народаў шлях, магчыма, і маюць сэнс. Да прыкладу, прафесарка Паліна Прысмакова ўводзіць новы тэрмін масавай з'явы ў Беларусі ў галіне дзяржаўнага кіравання, які завецца “супроць-прадукцыя” ("Nomatterwhat-production"). І ў адрозненне ад распаўсюджанага ў Еўропе і Амерыцы тэрміна “сумесная вытворчасць” як працэсу стварэння і рэалізацыі грамадскіх палітык, заснаванага на актыўным узаемадзеянні грамадзян і дзяржаўнай адміністрацыі, “супроць-вытворчасць” дэманструе “моцную сілу волі і рашучасць грамадзянаў паўдзельнічаць у кіраванні і рэформах грамадскага сектара, нягледзячы на небяспечныя негатыўныя наступствы, звязаныя з іх уласнай бяспекай і дабрабытам”. Як тэрмін “супроць-прадукцыя” дзейнічае сёння на ўзроўні рухаў самаарганізацыі беларускіх грамадзянаў у выгнанні? Якое дачыненне да “сумеснай вытворчасці” маюць Офіс Ціханоўскай і яна сама, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада, а таксама такія інстытуцыі, як кіберпаліцыя, квазігандлёвая палата, народныя амбасады і некалькі беларускіх універсітэтаў за мяжой? Ці дапамог гэты тэрмін у справе адкрыцця новай беларускай школы ў Вільні і ці дапаможа зрабіць гэта ў іншых краінах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
Wed, 24 Apr 2024 - 43min - 6762 - Юльяна Шаметавец. “Кіберпартызаны”: як ідзе партызанская вайна ў кіберлясах Беларусі
Перыядычна “Кіберпартызаны” ладзяць атакі на прадпрыемствы і дзяржустановы ўнутры Беларусі, “абвальваючы” іх сайты, базы і гэтак далей. Але дзейнасць “кібераў” гэтым не абмяжоўваецца. І размова не толькі ў пэўнай дапамозе Украіне, але і ў супрацы з айчыннымі структурамі дэмакратычнай супольнасці, дапамозе беларусам ва ўзмацненні ці праверцы бяспекі сваіх гаджэтаў і інтэрнэт-рэсурсаў. Што дапамагае пазбегнуць пераследу з боку рэжыму. Ці возьмуць прадстаўнікі “Кіберпартызанаў” удзел у выбарах у Каардынацыйную раду і чым было выкліканае такое рашэнне? Чым канкрэтна апошнім часам, якімі кібераперацыямі займаюцца “Кіберпартызаны” і якімі поспехамі могуць пахваліцца? Што адбываецца ў палку Каліноўскага і якія змены магчымыя ў яго структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызанаў” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец
Wed, 24 Apr 2024 - 51min - 6761 - Франак Вячорка. Ці здольная Вялікая сямёрка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі
Апошнім часам Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у шэрагу вельмі значных міжнародных сустрэч. На якія нават у ролі вонкавага назіральніка не быў запрошаны шмат хто з палітычных лідараў і актараў. У тым ліку (ці асабліва) Аляксандр Лукашэнка. Размова ідзе пра такія мерапрыемствы, як сустрэча Вялікай сямёркі, Канферэнцыя спікераў парламентаў Еўрапейскага саюза, Форум у Давосе і гэтак далей. Мерапрыемствы знакавыя, але крытыкі задаюцца пытаннем пра тое, якія практычныя вынікі ад удзелу ў іх… Чаму запрашэнні на такія мерапрыемствы маюць вялікае значэнне, у чым яно і якія практычныя вынікі для беларусаў дае ўдзел у іх? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і як гэтага можна дамагчыся? Чым сёння рэальна могуць дапамагчы краіны Захаду беларускім дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
Wed, 24 Apr 2024 - 51min - 6760 - Павел Усаў. Пра інстытут рэпутацыі, права на памылку і права “крытыкі збоку”
Выбары ў Каардынацыйную раду практычна пачаліся. Прынамсі ўсе, хто вырашыў далучыцца да працэсаў, гэтае памкненне выказаў і стаў кандыдатам у дэлегаты. Што праўда, не ўсе палітычныя структуры і актары далучыліся да працэсу, заняўшы назіральную пазіцыю. Ну, альбо крытычную. Што нармальна, бо гэта і ёсць дэмакратыя са свабодай выбару. Іншая рэч, ці можна такім чынам не проста паўплываць, але і змяніць у патрэбны бок працэсы, што адбываюцца ў дэмсілах… Чаму “Вольная Беларусь” на чале з Зянонам Пазняком не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і ці можна гэтага дамагчыся выключна крытыкуючы, але не ўдзельнічаючы ў працэсах? Чым адметнае паседжанне Усебеларускага народнага сходу і якіх рашэнняў ад яго можна чакаць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Wed, 24 Apr 2024 - 56min - 6759 - Забяры мяне, Кітай, і пакастлівыя бабры — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 красавікаWed, 24 Apr 2024 - 32min
- 6758 - Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля
Развітанне з ІП і таемны маршрут УНС — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля by Euroradio
Tue, 23 Apr 2024 - 41min - 6757 - Павал Сакурэц. Дом культуры: навошта беларусы замежжа “абрастаюць” агульнай маёмасцю
Днямі беларуская дыяспара Мінеапаліса паведаміла пра набыццё памяшкання, з якога плануецца зрабіць вялікую беларускую прастору — свой уласны дом культуры для правядзення імпрэз. Дом будзе выкарыстоўвацца не толькі для правядзення розных культурніцкіх мерапрыемстваў, але і як месца для часовага жыцця беларусаў, якія абяруць гэты горад у ЗША месцам сваёй эміграцыі, і як каворкінг, і для іншых патрэбаў беларускай суполкі. Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларускія суполкі не набывалі за мяжой уласнасці для сваіх патрэбаў. Што з сябе ўяўляе дыяспара беларусаў Мінеапаліса і навошта ім свой дом культуры? Чым канкрэтна будзе займацца каманда гэтага беларускага хаба і якім чынам сёння можна зацікавіць беларусаў за мяжой “беларускім жыццём”? Як мясцовыя ўлады рэагуюць на праблемы беларусаў і ці атрымліваецца знаходзіць паразуменне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік non-profit BelarusianAmericans.Org Павал Сакурэц
Tue, 23 Apr 2024 - 26min - 6756 - Уладзімір Кавалкін. Эканамічна немэтазгодныя: ІП — усё?
Учора Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога з 2026-га ў краіне не застанецца ніводнага індывідуальнага прадпрымальніка — усім ім давядзецца перайсці ў юрасобу. Што гэта дасць эканоміцы і наколькі паўплывае на далейшы ад'езд з краіны працоўных кадраў? Пра гэта, а таксама пра тое, які шанец у беларускага софту, што даюць Лукашэнку суботнікі і чаму ён раптам пачаў прызнаваць праблемы ў эканоміцы, размаўляем з кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
Tue, 23 Apr 2024 - 43min - 6755 - Валерый Карбалевіч. Хто плануе падарваць і атакаваць БПЛА сходку дэлегатаў УНС у Мінску
Да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду пададзеныя 13 спісаў патэнцыйных кандыдатаў. Цяпер выбарчая камісія будзе іх правяраць. А пакуль яна гэтым займаецца, у Мінску пройдзе першае пасяджэнне новапрызначанага складу Усебеларускага народнага сходу. Ахоўваць спакойную працу якога будуць 3 тысячы сілавікоў з удзелам сапёраў і перахопнікаў БПЛА. Бо, як вядома, вораг не спіць… Дый ніхто яму спакойна спаць не дасць! Нават калі ты расійскі грамадзянін Суздальцаў і жывеш у Маскве, але лукашэнкаўскі рэжым прызначыў цябе ворагам і ўнёс у адпаведныя базы па вышуку. Ці толькі грамадзянам Беларусі рызыкоўна хавацца ў Расіі ад пераследу беларускага рэжыму, ці да адказу могуць прыцягнуць і расійскіх грамадзян? Якое значэнне мае для Лукашэнкі Усебеларускі сход і ці сапраўды ён будзе мець нейкая рэальнае значэнне ў палітычным жыцці краіны? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
Tue, 23 Apr 2024 - 42min - 6754 - Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка
Загаловак для Раніцы: Страшны сон Гейтса і час сякер — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 красавіка by Euroradio
Tue, 23 Apr 2024 - 32min - 6753 - Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля
Новая рыторыка і страшная прыгажосць — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля by Euroradio
Mon, 22 Apr 2024 - 30min - 6752 - Віталь Цыганкоў. Ці будзе Трамп “гадзіць у расійскіх пад’ездах”, дапамагаючы Украіне
У ЗША прагаласавалі на наданне дапамогі Украіне, Ізраілю і іншым краінам. Гэта азначае, што зброя (а гэта галоўнае, што сёння патрэбнае Украіне) пойдзе на фронт — як складнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ці насуперак ёй. Дарэчы, выглядае на тое, што перасцярогі еўрапейскіх палітыкай здзейсняцца і прэзідэнтам з вялікай імавернасцю стане Дональд Трамп. Што дадае няпэўнасці будучыні нашага рэгіёна ў тым ліку. Ці стала больш зразумелай сітуацыя з шанцамі кандыдатаў на перамогу ў прэзідэнцкай гонцы і як апошнім часам змяніліся выказванні Трампа наконт ваеннай падтрымкі Украіны? Як змяніліся настроі ў Еўропе адносна вайны і што стаіць за ростам “лявацкіх” настрояў у пэўных краінах? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
Mon, 22 Apr 2024 - 1h 00min - 6751 - Роза Турарбекава. Незалежнасць: што хаваецца за “другім планам” саюзнай інтэграцыі
Можна было б наракаць на заходнія санкцыі, якія “штурхаюць Беларусь у абдымкі Расіі”, але можна верыць і лукашэнкаўскай прапагандзе, якая шчыра прызнае, што заўсёды самым “крэпкім было ў Лукашэнкі крэсла менавіта расійскае”. Маўляў, ніколі на двух крэслах ён асабліва і не імкнуўся сядзець. Гэтаму ёсць і гістарычнае пацверджанне: менавіта Лукашэнка быў ініцыятарам і непахісным прыхільнікам “Саюзнай дзяржавы”. Якая мусіла адкрыць яму дарогу ў Крэмль. І яна адкрыла. Праўда, не на пасаду кіраўніка, а для наведвання ў якасці васала. І сёння гэтая праграма “саюзнай інтэграцыі” ўяўляе сабой рэальную пагрозу для беларускага суверэнітэту. Ці сапраўды ў так званай саюзнай інтэграцыі ёсць “другі план”, што ён сабой ўяўляе і якія сюрпрызы хавае? Чым адметны ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы G7 і якія рэальныя вынікі ад гэтага ўдзелу магчымыя? Як гастарбайтары з Паўночнай Карэі запоўняць вакансіі на беларускім рынку працы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
Mon, 22 Apr 2024 - 1h 01min - 6750 - Шкодныя кашы і смяротныя наркотыкі — час купляць бункер!
Па Еўропе гуляе смяротны наркотык, а папулярныя дзіцячыя кашы Nestlé аказаліся небяспечнымі. Не паўсюль, а толькі ў некаторых краінах. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце і які бункер можна купіць у Германіі, каб схавацца ад усіх гэтых жудасных навін, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе "Іх норавы".
Fri, 19 Apr 2024 - 04min - 6749 - Апельсіны за трактар і шампанскае без вустрыц — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 красавікаMon, 22 Apr 2024 - 33min
- 6748 - Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля
Бойка прапагандыстаў і смерць пчол — Еўразум за 19 красавіка | Новости Беларуси за 19 апреля by Euroradio
Fri, 19 Apr 2024 - 31min - 6747 - Сяржук Доўгушаў. "Рэзідэнты": ад рок-канцэртаў і хораў да кніг, спектакляў і выстаў
Вымушаная эміграцыя — яшчэ не падстава для таго, каб кідаць займацца творчасцю ці спыняць творчыя пошукі. Безумоўна, творчаму чалавеку заўсёды было няпроста — што ў Беларусі, што цяпер у эміграцыі. І падтрымка творцаў, дапамога ім у рэалізацыі сябе і сваіх задумаў заўсёды былі актуальнымі. Займацца такой падтрымкай у Беларусі сёння практычна немагчыма, але ініцыятыва “Дом творцаў”, якую распачаў Сяргей Доўгушаў, распаўсюджваецца і на тых, хто знаходзіцца за мяжой, і на тых, хто працягвае жыць у Беларусі. І ўжо 19 красавіка “Дом творцаў” спецыяльнай выставай падводзіць вынікі 8-й рэзідэнцыі, у якой гэтым разам удзельнічала 14 беларускіх мастакоў і адна таленавітая мастачка з Украіны. Ці шмат творцаў знаходзіцца ў эміграцыі і што прымушае іх у такіх умовах далей займацца творчасцю? Чым адметная 8-я творчая рэзідэнцыя і як удаецца знаходзіць фінансаванне на новыя творчыя рэзідэнцыі? Як беларускім творцам захаваць сваю самабытнасць і ўліцца ў еўрапейскія творчыя працэсы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў
Fri, 19 Apr 2024 - 38min - 6746 - Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка мяняе трактары на апельсіны
Беларусь настолькі ўдала гандлюе з краінымі "дальняй дугі", што трактары даводзіцца мяняць на апельсіны. Пра гэта распавёў намміністра эканомікі Андрэй Картун (праўда, дзяржаўныя медыі апельсіны з цытаты прыбралі). Ён жа днямі распісаў беларусам перавагі планавай эканомікі над рынкавай. У блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча ёсць што адказаць на гэта — ён якраз прааналізаваў апошнія 10 гадоў працы гіганта беларускай прамысловасці — завода "Атлант". Абмяркоўваем гэтую і іншыя эканамічныя навіны ў сённяшнім стрыме.
Fri, 19 Apr 2024 - 48min - 6745 - Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Беларуси за 18 апреля
Вяртанне маёмасці і прага перамір'я — Еўразум за 18 красавіка | Новости Беларуси за 18 апреля by Euroradio
Thu, 18 Apr 2024 - 34min - 6744 - Незразумелыя дэлегаты ды экстрэмізм для бацюшак — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 красавікаThu, 18 Apr 2024 - 29min
- 6743 - Дэбаты на Еўрарадыё: маладосць ці досвед? Лізавета Пракопчык vs Анатоль Фёдараў
Маладосць ці майстэрства? Так казалі ў нашым дзяцінстве. І гэта першы аспект у нашых цяперашніх дэбатах. Сёння спрачацца паміж сабой будуць Анатоль Фёдараў, які займаецца палітыкай з савецкіх часоў, і ўдзельніца фракцыі “Моладзевы наступ” у Каардынацыйнай радзе другога склікання Лізавета Пракопчык. А другі аспект звязаны з сутнасцю Каардынацыйнай рады: чаму адны вераць у яе, а іншыя ставяцца скептычна і ўдзельнічаць у выбарах не збіраюцца, і як на гэта ўплывае доўгі і пакутлівы працэс арганізацыі выбараў.
Thu, 18 Apr 2024 - 46min - 6742 - Аляксандр Фрыдман. Перамовы: Лукашэнка падае "знакі" Захаду ці гэта толькі здаецца
Дазвол, які нібыта даў Лукашэнка на сустрэчу Анжалікі Борыс з Анджэем Пачобутам, і паездку консула Украіны ў гомельскую жаночую калонію асобныя эксперты лічаць знакамі гатоўнасці да наладжвання адносінаў з Захадам, якія падае Лукашэнка. Адначасова ён актывізаваўся ў сваіх закліках да мірных перамоў Кіева і Масквы. Дзіўна, што Лукашэнка не прапаноўвае сябе ў якасці мадэратара мірных перамоў паміж Іранам і Ізраілем. Што праўда, лукашэнкаўскія прапагандысты не паспяваюць за сваім босам, і ў іх выказваннях агрэсіўнасці менш не становіцца. Ці ёсць падставы для таго, каб у пэўных дзеяннях ці словах Лукашэнкі бачыць гатоўнасць да пачатку дыялогу? Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Thu, 18 Apr 2024 - 45min - 6741 - Паўлюк Быкоўскі. Жабагадзюкінг: пра даносчыкаў, азаронкаўшчыну і ідэалогію лукашызму
Лукашэнкаўская прапаганда так моцна стараецца дагадзіць рэжыму, прасоўваючы і адстайваючы яго інтарэсы, што часам выклікае абурэнне нават у прафесійных ідэолагаў гэтага ж рэжыму. Што часам прыводзіць да іх супрацьстаяння — як мінімум у сацыяльных сетках. І ствараецца ўражанне, што ўнутры рэжыму адбываецца ледзь не ідэалагічная барацьба за розум беларускага народа. Што праўда, колькасць праглядаў прапагандысцкага кантэнту прымушае сумнявацца ў тым, што гэта некаму цікава… Ці маюць сёння ўплыў прапагандыскія каналы і кантэнт, што яны вырабляюць, на беларусаў і якія апошнія трэнды прапаганды? Якая сёння сітуацыя ў незалежных беларускіх СМІ і ці сапраўды яны “страчваюць адчуванне пульсу жыцця ў Беларусі”? Ці магчыма супрацьстаяць прапагандзе і якім чынам журналістам захоўваць нейтральнасць і аб’ектыўнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт і эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
Thu, 18 Apr 2024 - 44min - 6740 - Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя
18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман. Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман. Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.
Thu, 18 Apr 2024 - 45min - 6739 - Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля
Абяцанкі-цацанкі і пераможны шлагбаум — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля by Euroradio
Wed, 17 Apr 2024 - 33min - 6738 - Бязлітасныя літоўцы і таемны візіт — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 красавікаWed, 17 Apr 2024 - 30min
- 6737 - Яўген Магда. Лукашэнка прызнаў сябе агрэсарам, але абяцаў не нападаць. Паверым?
Чарговы раз Лукашэнка абяцае ні на кога не нападаць. Гэтым разам, паводле яго словаў, спакойна можа спаць не толькі Украіна, але і Еўрасаюз. І гэта нягледзячы на прызнанне Лукашэнкі, што ён такі жа агрэсар, як і Пуцін. Больш за тое, адзінае, што Лукашэнка апошнім часам робіць, — заклікае да мірных перамоваў Кіеў і Маскву. Дакладней, так: ён пераконвае кіраўніцтва Украіны, што яны мусяць пагадзіцца на мір на ўмовах Крамля і ніяк інакш. Бо будзе яшчэ горш і Украіна будзе знішчаная міралюбівымі расійскімі акупацыйнымі войскамі. Відаць, каб прадэманстраваць сваё міралюбства, лукашэнкаўскі рэжым дазволіў консулу Украіны наведаць гомельскую жаночую калонію. Ці прыслухаюцца ва Украіне да заклікаў галоўнага перамоўшчыка нашага рэгіёна і ці сядуць за стол перамоваў з Пуціным? На якіх умовах гэта магчымае? Што стаіць за абяцаннямі не нападаць на еўрапейскія краіны і ці баіцца Захад такога нападу з Усходу? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае напад Ірана на Ізраіль і чаму ЗША баіцца развалу Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Wed, 17 Apr 2024 - 52min - 6736 - Павел Усаў. Пра дэлегатаў, дэпутатаў, палітвязняў, вайну з ЕС і "плато рэпрэсій"
Завяршаючы чарговую паездку ў Маскву да Пуціна, Лукашэнка заявіў расійскім журналістам, што хоць ён і “агрэсар разам з Пуціным”, але ў яго іншы фронт, які не патрабуе накіроўваць беларускіх салдат ваяваць ва Украіну на баку расійскіх акупантаў. Такім чынам, Лукашэнка паказаў расіянам, што ён з Расіяй у адным акопе і збягаць з таго акопа не плануе. Але праз некалькі дзён пасля гэтага стала вядома, што па асабістым дазволе Лукашэнкі адбылася сустрэча прадстаўніцы польскай меншасці Анжалікі Борыс з палітвязнем Анджэем Пачобутам. А консул Украіны атрымаў магчымасць наведаць жаночую калонію. У той жа час вядома, што на сваім першым пасяджэнні дэлегаты УНС будуць разглядаць і зацвярджаць Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну. Як палітычны ландшафт Беларусі змяняе завяршэнне фармавання складу Усебеларускага народнага сходу і ці ёсць прыкметы жадання дыялогу з Захадам у рэжыма? Ці ёсць падставы разлічваць, што недахоп кадраў ці складанасці на прадпрыемствах і ў сельскай гаспадарцы падштурхнуць рэжым да запавольвання рэпрэсій? Як змяняецца стаўленне беларусаў да палітычных структур за мяжой і ці існуе цікавасць да выбараў у КР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
Wed, 17 Apr 2024 - 59min - 6735 - Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля
Румас-ратаўнік і дзеці без пашпарту — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля by Euroradio
Tue, 16 Apr 2024 - 37min - 6734 - Пагроза прыватным стаматалогіям і мёртвае піва — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 красавікаTue, 16 Apr 2024 - 32min
- 6733 - Вольга Дабравольская. Пра візы, пашпарты, віды на жыхарства, міжнародную абарону — як іх атрымаць
Адсачыць змены ў заканадаўстве часам складана, нават калі гэта твая краіна, грамадзянінам якой ты з’яўляешся. А што казаць пра сітуацыю, калі знаходзішся ў чужой краіне, а табе трэба вырашаць пытанні легалізацыі, прыкладам… І яшчэ больш складана, калі існуе неабходнасць давесці ўладам краіны, у якой ты і яшчэ дзясяткі тысяч тваіх суайчыннікаў апынуліся, неабходнасць змяніць нацыянальнае заканадаўства на вашу карысць. Як змянілася польскае заканадаўства датычна атрымання віз за апошні час і якія змены, апроч таго, закранулі беларусаў у Польшчы? Каму канкрэтна і якія пашпарты наўзамен беларускім, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, сёння можна атрымліваць? Як адбываецца супраца беларускіх ініцыятыў з прадстаўнікамі польскай улады і ці атрымліваецца дасягнуць паразумення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
Tue, 16 Apr 2024 - 51min - 6732 - Мегазбор: як беларусы за дзень сабралі на 100 дронаў для каліноўцаў
Мегазбор на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў палка імя Кастуся Каліноўскага распачаў вядомы ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Ад першага моманту, як была аб’яўленая гэтая ініцыятыва, яе актыўна падтрымалі не толькі беларускія СМІ на чале з Еўрарадыё (так, мы былі першымі, хто стаў інфармацыйным партнёрам збору), палітыкі, ініцыятывы, блогеры, эксперты ды іншыя інфлюэнсеры, але і шараговыя беларусы з усяго свету. У той жа час практычна імгненна супраць і Аляксандра Рыкава, і тых, хто яго падтрымаў, пачаўся вялізны хейт. Але мэта сабраць 45 тысяч долараў пастаўленая, і ёсць перакананасць у поспеху гэтага збору. Як нарадзілася ідэя збору на 100 дронаў для беларускіх добраахвотнікаў і чаму гэта так важна? Каму канкрэтна будуць перададзеныя набытыя дроны і хто іх будзе выбіраць і набываць? Як беларускае грамадства адрэагавала на збор, ці шмат было крытыкі ініцыятывы і ад каго і хто такія “нейтралы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў.
Tue, 16 Apr 2024 - 42min - 6731 - Беларускія жанчыны — не феміністкі? Што Лукашэнка лічыць порна — Gender Gap
Феміністкая супольнасць Беларусі мяркуе, што палёт Марыны Васілеўскай у космас ніяк не пашырыў правы жанчын. І, наадварот, стаў прыкладам таго, як улады выкарыстоўваюць беларусак. У той жа час улады вуснамі дэпутаткі Лянчеўскай абвясцілі, што беларускія жанчыны "ніколі не будуць феміністкамі ў сілу сваёй ментальнасці". Гэта шах і мат, не іначай. Гэта, а таксама беларускае ноў-хаў у азначэнні парнаграфіі, і тое, што Лукашэнка дазволіў палітзняволенаму журналісту Анджэю пачобуту сустрэцца з актывісткай польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс, абмяркуем сёння ў свежым выпуску праграмы Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай.
Tue, 16 Apr 2024 - 41min - 6730 - Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля
Галоўны карупцыянер і павольная мода — Еўразум за 15 красавіка | Новости Беларуси за 15 апреля by Euroradio
Mon, 15 Apr 2024 - 38min - 6729 - Час камянёў і праца да смерці — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 красавікаMon, 15 Apr 2024 - 29min
- 6728 - Уладзімір Жыгар. BelPol: рэзідэнцыя як хабар для галоўнага змагара з карупцыяй у Беларусі
Тэма барацьбы з карупцыяй была адной з галоўных у выбарчай праграме Лукашэнкі ўзору 1994 года. Дзякуючы абяцанню перасадзіць усіх хабарнікаў і карупцыянераў малады палітык Лукашэнка і прыйшоў да ўлады на першых і адзіных дэмакратычных выбарах у Беларусі. Больш свабодных выбараў у нашай краіне не было. Затое нязменнымі заставаліся абяцанні перамагчы карупцыю. Што праўда, змаганне з карупцыяй у Лукашэнкі пайшло ў нечаканым кірунку — ён, відаць, вырашыў яе ўзначаліць. Прынамсі менавіта такія высновы можна зрабіць з новага расследавання BelPol пра рэзідэнцыю "Усход". Ці можна сцвярджаць, што рэзідэнцыя “Усход” — гэта сапраўды “хабар” і ці ёсць гэтаму доказы? Чаму Лукашэнка, які пазіцыянуе сябе шмат гадоў як галоўны змагар з карупцыяй, прымае такія “падарункі” і пра што гэта сведчыць? Ці можна сцвярджаць, што грошы, якія “адмываюцца” праз рэзідэнцыю, — гэта сапраўды “грошы сям’і”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.
Mon, 15 Apr 2024 - 44min - 6727 - Роза Турарбекава. Выдыхаем: Лукашэнка не будзе заваёўваць Еўропу. І Пуцін таксама
Напрыканцы мінулага тыдня два самотнікі Пуцін і Лукашэнка ладзілі сваю чарговую сустрэчу на дваіх. Гаварылі пра эканоміку, бяспеку і… мір для Украіны. Маўляў, што там у Кіеве сабе думаюць, трэба вяртацца да “Стамбульскіх дамоўленасцяў”. Не інакш, як пад старшынствам Лукашэнкі як галоўнага рэгіянальнага міратворца. А на завяршэнне спаткання Лукашэнка нечакана заявіў, што “ён з Пуціным не збіраецца захопліваць Еўропу”. І, маўляў, яны такога нават не абмяркоўвалі. Насельніцтва не толькі Еўропы, але і Азіі, і абедзьве Амерыкі разам з Аўстраліяй выдыхнулі з палёгкай. Што з сябе ўяўляюць так званыя “Стамбульскія дамоўленасці” і чым яны лепшыя за “кітайскія прапановы” альбо “швейцарскую ініцыятыву”? Ці існуе варыянт мірных перамоваў з Лукашэнкам на чале і на каго разлічаныя яго абяцанні не нападаць на Еўропу? Як праходзіць выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Mon, 15 Apr 2024 - 46min - 6726 - Вольга Сцяпанава. Эміграцыя і адукацыя: што чакае беларускіх дзяцей у польскай школе
У выніку масавых рэпрэсій з Беларусі ў Польшчу з’ехалі дзясяткі тысяч чалавек. Ехалі цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, вымушана адрываючы іх ад школ па ранейшым месцы жыхарства. Працягваць вучыцца беларускім дзецям давялося ў польскіх школах, дзе троху іншая сістэма навучання і па заканчэнні 8 класа кожны вучань (і, адпаведна, яго бацькі) мусіць вырашаць, што рабіць далей, куды паступаць і дзе працягваць навучанне. Разабрацца з гэтым не так і проста. Тут галоўнае ведаць, да каго звярнуцца па кансультацыю. Што з сябе ўяўляе польская сістэма адукацыі і якія выпрабаванні чакаюць дзяцей па заканчэнні 8 класа школу ў Польшчы? Дзе можна атрымаць кансультацыю і дапамогу ў падрыхтоўцы да экзаменаў? Як выбар, куды паступаць, уплывае на далейшы лёс дзіцяці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка фонду “Захад Усход Падтрымка”, кіраўніца “Акадэміі Дапамогі” Вольга Сцяпанава.
Mon, 15 Apr 2024 - 39min - 6725 - Боль чыноўнікаў і размеркаванне Колі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 красавікаMon, 15 Apr 2024 - 31min
- 6724 - Лісы — сябры чалавека, а Марго Робі спрадзюсуе "Манаполію"
Мы знайшлі ў свеце выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі. Расказваем пра іх у кароткім аглядзе сусветных навін за 12 красавіка. Але будуць у нас і добрыя, і пазітыўныя навіны. Не толькі ўвесь вось гэты вось трэш.
Fri, 12 Apr 2024 - 05min - 6723 - Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля
Мілыя гадзюкі і манаполія ад Марго Робі — Еўразум за 12 красавіка | Новости Беларуси за 12 апреля by Euroradio
Fri, 12 Apr 2024 - 29min - 6722 - Яраслаў Раманчук. Ці ўратуюць ГУБАЗІК з АМАПам лукашэнкаўскую эканоміку
Каментар у інтэрнэце — практычна самае страшнае злачынства, паводле меркавання прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму. Ад пакарання за, прыкладам, выказванне антываеннай пазіцыі не ўратуюць ніякія твае прафесійныя дасягненні: затрыманне, суткі (у найлепшым выпадку), звальненне і “чорная метка”, з якой нават прафесар добра калі знойдзе працу грузчыка. А адначасова на найвышэйшым узроўні кажуць пра недахоп кадраў на прадпрыемствах і ва ўстановах і разважаюць, як вярнуць на працу пенсіянераў. Ці сапраўды кадравы голад робіцца заўважнай праблемай і ці гатовы рэжым пайсці на сцішванне рэпрэсій, каб гэты голад неяк задаволіць? Чаму Лукашэнка не спыняецца ў сваім імкненні знішчыць ІП і да чаго гэта можа прывесці? Ці здолела эканоміка прыстасавацца да санкцый, што адбываецца з заробкамі “сям’і” на кантрабандзе і ці варта рыхтавацца да дэвальвацыі рубля? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
Fri, 12 Apr 2024 - 52min - 6721 - Аляксандр Кныровіч. Касманаўтка пайшла па руках, што з выбарамі ў КР
У сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам параўнаем, якую долю ад сваіх даходаў беларусы і палякі выдаткоўваюць на харчовыя прадукты. Атрымліваецца цікавы парадокс: палякі зарабляюць як у Еўропе — а кошты ў іх крамах як у Беларусі. А беларусы зарабляюць як у Беларусі — а кошты ў іх крамах як у Еўропе! Пагаворым таксама пра апошнія эканамічныя і палітычныя падзеі: ганебныя прызнанні Лукашэнкі пра стан беларускай прамысловасці, выбары ў Каардынацыйную Раду і шырокае выкарыстанне першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай у прапагандысцкіх мэтах.
Fri, 12 Apr 2024 - 50min - 6720 - Новая Гераіня і шорты Бондаравай — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 красавікаFri, 12 Apr 2024 - 29min
- 6719 - Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля
Z-праваславіе і небяспека дэвальвацыі — Еўразум за 11 красавіка | Новости Беларуси за 11 апреля by Euroradio
Thu, 11 Apr 2024 - 40min - 6718 - Аляксандр Фрыдман. Падрыхтоўка: у Беларусі да вайны, а ў Швейцарыі да мірных перамоў
У Беларусі распачаліся чарговыя і гэтым разам самыя маштабныя ваенныя вучэнні з прыцягненнем рэзервістаў. Лукашэнкаўцы любымі сродкамі імкнуцца паказаць, што вайна на парозе і што трэба не толькі рыхтавацца, але і яшчэ больш шчыльна “гуртавацца” самі ведаеце вакол каго. Бо калі не стане Лукашэнкі, то ад так званых дэпутатаў, як прызнаўся прапагандыст-дэпутат Пуставы, застанецца толькі пустое месца. Нават ад Гайдукевіча і таго ж Пуставога. А пакуль лукашысты гуляюць у “толькі паспрабуйце на нас напасці”, у Швейцарыі пачалі падрыхтоўку да будучых мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй, а ў Літве прапануюць увесці чарговыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў. Ці здолее беларускае войска “прыкрыць спіну расійскім братушкам ад каварнага ўладара NATO” і навошта Лукашэнку гэтыя гульні ў вайну? Якія перспектывы ў Захаду пасадзіць за стол перамоў Кіеў і Маскву і на якіх умовах? Чаго насамрэч дамагаецца Пуцін ад Лукашэнкі і навошта СК і ГУБАЗІК набіваюцца на размовы з беларусамі, якія з'ехалі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Thu, 11 Apr 2024 - 43min - 6717 - Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам
11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова. Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова. Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.
Thu, 11 Apr 2024 - 46min - 6716 - Іван Краўцоў. Ці вернуць выбары давер да Каардынацыйнай рады і цікавасць да дэмсіл
Наколькі заўважнымі былі чальцы штаба Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі і нават у першыя некалькі месяцаў пасля яе, у моманце паслявыбарчых акцый пратэсту, настолькі ж незаўважная дзейнасць каманды апошнія некалькі гадоў. Час ад часу прыгадваецца імя Івана Краўцова, дый то ў звязку з яго таемнай дзейнасцю ў Каардынацыйнай радзе. Але вось надыходзіць час змены дзейнага складу КР, і пытанне як наконт будучага гэтага органа, так і "каманды Бабарыкі" дый агулам дэмсіл, становіцца актуальным як ніколі. Нехта кажа, што ўсе палітычныя праекты кшталту Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, НАУ трэба распусціць. Што адбываецца з Каардынацыйнай радай, камандай Бабарыкі і агулам беларускімі дэмсіламі? Ці існуе патрэба ў Каардынацыйнай радзе і якія вынікі яе дзейнасці за год? Як варта дэмсілам перафарматавацца і ў якой канфігурацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады і штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў
Thu, 11 Apr 2024 - 1h 02min - 6715 - Наталля Васілевіч. Царква: як быць па-за палітыкай, але за Лукашэнку і за вайну ва Украіне
Апошнімі днямі рэжым і асабіста Лукашэнка шмат увагі надаюць царкве, яе ролі і месцу ў жыцці беларускага грамадства і дзяржавы. Так, Лукашэнка не толькі сустракаўся з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, але і падпісаў закон, у якім рэлігійным арганізацыям забараняецца займацца палітычнай дзейнасцю. Пры гэтым калі неабходна нешта рабіць на карысць рэжыму, то гэта ўжо дзіўным чынам палітычнай дзейнасцю не лічыцца і нават не проста вітаецца, а фактычна ўводзіцца ў абавязак і святароў, і царквы ўвогуле. Як і не перашкаджаецца святарам у Беларусі падтрымліваць расійскіх акупантаў. Што сёння адбываецца з рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі, у якія ўмовы існавання яны пастаўленыя? Ці нармальна для святароў падтрымліваць вайну і нават збіраць ва ўсім свеце грошы на дапамогу расійскім захопнікам? Ці стварае пагрозу для рэжыму падпарадкаванасць БПЦ Маскве і якія пагрозы для беларускай незалежнасці гэта нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэолагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталля Васілевіч
Thu, 11 Apr 2024 - 52min - 6714 - Айцішныя "шарашкі" і нечаканыя тэрапеўты — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 красавікаThu, 11 Apr 2024 - 33min
- 6713 - "Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля
"Можно я с обой" і лікбез для палякаў — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля by Euroradio
Wed, 10 Apr 2024 - 34min - 6712 - Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін. UWAGA! Беларусаў узнагародзяць за працу ў эміграцыі
У суботу, 13 красавіка, у Варшаве адбудзецца імпрэза, падчас якой беларускіх музыкаў узнагародзяць за іх творчыя поспехі за мяжой. Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі "Uwaga!" улічвае дзейнасць намінантаў за 2023 год. Слухачоў чакае гарачы канцэрт з выступамі любімых музыкаў, якія пазмагаюцца за званне найлепшых. У складзе журы — музычныя журналісты, артысты, арганізатары мерапрыемств ды іншыя вядомыя беларусы. Спецыяльныя госці вечара — Юрый Стыльскі, Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт Atesta, а на afterparty выступіць беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст і гітарыст Сяргей Пукст. Падрабязней пра прэмію і само мерапрыемства ў эфіры Еўрарадыё распавядаюць яго арганізатары Марына Савіцкая і Аляксей Ажогін.
Wed, 10 Apr 2024 - 49min - 6711 - Павел Усаў. Ці перагорнуць людзі старонку, калі Лукашэнка падцягне эканоміку?Wed, 10 Apr 2024 - 56min
- 6710 - Непатрэбныя трактары і змяіны горад — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 красавікаWed, 10 Apr 2024 - 31min
- 6709 - Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля
Алімпіяда без сюрпрызаў і нож у ПТВ — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля by Euroradio
Tue, 09 Apr 2024 - 36min - 6708 - Юля Шаўчук. No exit: як знайсці выйсце з сітуацыі, калі падаецца, што выйсця няма
Беларускі свабодны тэатр зладзіў прэм’ерны паказ новага спектакля пад змрочнай назвай “NO EXIT”. Рэжысёрка спектакля, даўно вядомая і любімая прыхільнікам творчасці БСТ — Юлія Шаўчук. Два дні прэм’ернага паказу — і два дні поўная зала Музея вольнай Беларусі. Дый тэма блізкая беларусам, хоць і апавядае пра вайну ва Украіне. Дакладней, украінскіх падлеткаў, якія вымушаныя былі збягаць ад вайны ў Еўропу… Чаму была абраная менавіта гэтая п’еса і гэтая “ўкраінская тэма” для пастаноўкі новага спектакля? Што сёння цікавіць беларускага гледача ў эміграцыі і ці можа беларускі тэатр быць цікавым і зразумелым замежнаму гледачу? Ці магчыма тэатру выжыць у эміграцыі і што для гэтага патрэбна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэжысёрка і акторка Беларускага свабоднага тэатра Юлія Шаўчук
Tue, 09 Apr 2024 - 36min - 6707 - Аляксандр Апейкін . Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку”
Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне, як бы для каго гэта парадаксальна ні гучала. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла, што санкцыі не дзейнічаюць, што палітвязні працягваюць пакутаваць за кратамі, што выціснутая з краіны частка беларускага грамадства ўсё больш губляе сувязі з “матэрыком” і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”. Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
Tue, 09 Apr 2024 - 58min - 6706 - Груда металалому і аматары разводаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 красавікаTue, 09 Apr 2024 - 32min
- 6705 - Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля
Марныя мары і захоп па-рагачоўску - Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля by Euroradio
Mon, 08 Apr 2024 - 34min - 6704 - Аліна Нагорная. “Мова 404”: як зрабіць беларусам “моўную перазагрузку”
Кнігу з рэальнымі гісторыямі “моўнай дыскрымінацыі”, якую на сабе штодня адчуваюць беларускамоўныя беларусы ў краіне з “дзвюма роўнымі дзяржаўнымі мовамі”, пад назвай “Мова 404” праваабаронца Аліна Нагорная выдала яшчэ ў Беларусі. Нехта бачыў у героях гэтай кнігі сябе, нехта здзіўлена казаў, што такога не бывае. Але ўсе прызнавалі, што нацыянальная мова знаходзіцца ў Беларусі ў даволі… занядбаным стане. Праўда, прычыны таму называлі розныя. Час прайшоў, Аліна Нагорная з сям’ёй вымушаная была выехаць з Беларусі. І выдала ў замежжы дадатковы і дапоўнены наклад сваёй кнігі. Наколькі моцна сітуацыя з беларускай мовай змянілася ў Беларусі пасля 2020 года і ў які бок? Якія адрозненні ў стаўленні да беларускай мовы ў “беларускай дзяржавы” і беларускага грамадства і ці ёсць гэтыя адрозненні? Што можна і варта зрабіць для змены сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, публіцыстка і моўная актывістка Аліна Нагорная
Mon, 08 Apr 2024 - 30min - 6703 - Роза Турарбекава. Акупацыя: пра пагрозы Казахстану, “тэзісы Шрайбмана” і вайну з НПЗ
Дэпутат-генерал з расійскай Дзярждумы Андрэй Гурулёў нечакана заявіў, што наступным кандыдатам на “вяртанне гістраычнай справядлівасці па-руску” стане Казахстан. Менавіта там расійскія акупанты будуць ладзіць чаргвую “СВА” пасля Украіны. Які напой выклікаў прыступ шчырасці ў генерала, дакладна невядома, але праз пэўны час ён кінуўся абвяргаць сябе, сцвярджаючы, што апублікаваная раней інфармацыя — фальшыўка. Відаць, зробленая ў Польшчы. Тым не менш, заявы гэтыя пасля неаднаразова агучаных пагроз у бок краін Балтыі і Польшчы з боку як Расіі, так і яго хаўрусніка з Мінска напружанасць у рэгіёне меншай дакладна не зрабілі. Наколькі вялікая імавернасць нападу расійскіх акупацыйных войскаў на Казахстан і ці ёсць у гэтай краіны магчымасці абараніць сябе? Якія мэты пераследуюцца такімі пагрозамі ў бок то краін Балтыі, то Польшчы, то Казахстана і як можна змяніць стаўленне Захаду да Беларусі? Якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады і ці ёсць будучыня ў гэтай структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
Mon, 08 Apr 2024 - 55min - 6702 - Іржа замест жалеза і багаценькія беларусы — "Раніца з Еўрарадыё" за 8 красавікаMon, 08 Apr 2024 - 30min
- 6701 - Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля
Цяжкія часы і паліцэйскія без штаноў — Еўразум за 5 красавіка | Новости Беларуси за 5 апреля by Euroradio
Fri, 05 Apr 2024 - 33min - 6700 - Навошта СБУ засылае дыверсантаў у Беларусь і калі атакуе НПЗ у Мазыры
Пра ўкраінскіх шпіёнаў і дыверсантаў, якіх СБУ ды іншыя ГУРы "закідваюць" у міралюбівую сінявокую, лукашэнкаўскія спецслужбы расказвалі не раз. І нават доказы ў выглядзе фота ды відэа прадстаўлялі, але з Кіева чулі адно абразлівыя абвяржэнні. Неяк не атрымлівалася ў нашчадкаў Дзяржынскага шакаваць сваімі перамогамі грамадства. І вось зорны час справядлівасці надыйшоў — па тэлебачанні паказалі цэлы фільм пра калоны перахопленых і абясшкоджаных шпіёнаў-няўдачнікаў. Навошта СБУ насуперак логіцы выпраўляе сваіх засланцаў проста ў рукі непераможных лукашэнкаўскіх спецлужб, якія мэты гэтым пераследуюць? Як украінскія вайскоўцы і ваенныя эксперты ацэньваюць заявы Лукашэнкі наконт падрыхтоўкі беларускага войска да вайны? Ці магчымыя тэракты на тэрыторыі Беларусі па замове Масквы і што можа справакаваць удары УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
Fri, 05 Apr 2024 - 34min - 6699 - Капаць бамбасховішча ці садзіць бульбу: што рабіць, калі заўтра вайна
Гатоўнасць Масквы да ўжывання ядзернай зброі ў выпадку, калі Захад (ці Украіна) пяройдуць нейкія там "чырвоныя лініі", заявы Лукашэнкі пра падрыхтоўку Беларусі да вайны. Словы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ў інтэрвʼю амерыканскаму тэлебачанню, што "Польшча не будзе больш расійскай калоніяй", і выказванні прэзідэнта Францыі Макрона аб гатовасці да ваеннага сутыкнення з РФ. А тут яшчэ і Сахашчык з Латушкам з пужалкамі пра напад на Літву з тэрыторыі Беларусі… Пералічваць можна доўга, але відавочна адно: напружанасць расце і пагроза вялікай вайны на еўрапейскім кантынеце павялічваецца. Адны лічаць, што гэтая вайна непазбежная, іншыя — што гэтага не дапусцяць самі лідары дзяржаў. Што больш праўдзівае ў словах Лукашэнкі: аповеды пра жаданне міру ці заявы пра падрыхтоўку да вайны? Ці сапраўды кіраўніцтва Расіі гатовае скіравацца ў рай дзеля міфічных мэтаў "аднаўлення гістарычнай справядлівасці па-руску"? Ці магчыма стрымаць катастрофу і хто гэта можа зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч і юрыст, адказны па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Міхаіл Кірылюк
Fri, 05 Apr 2024 - 42min - 6698 - ПВК Вагнера прачнулася, цэны ў Польшчы і ў Беларусі.
У Лукашэнкі няпростыя часы. Так ён кажа пры кожным зручным выпадку. Навошта? А калі часы былі простымі? Спытаем пра гэта ў блогера і палітыка Аляксандра Кныровіча. Таксама пагаворым пра цэны на хлеб, каву і іншыя тавары ў Польшчы і ў Беларусі. Дзе танней? А яшчэ абмяркуем, з чым звязаны чарговы віток актыўнасці ПВК Вагнера, якая, паводле звестак расійскіх медыя, зноў набірае байцоў для працы ў Афрыцы, прычым не толькі сярод расіян, але і сярод жыхароў Беларусі.
Fri, 05 Apr 2024 - 46min - 6697 - Пра ААН, “міжнародку”, гадзіннікі і “сігналы Шрайбмана Захаду”
Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Швецыя і Славенія зрабілі для беларусаў палёгку ў атрыманні праязных дакументаў. Офіс Святланы Ціханоўскай, паводле іх інфармацыі, дапамог перадаць дроны для палка Каліноўскага… Гэтыя ды іншыя пазітыўныя навіны вы, магчыма, маглі і прапусціць на фоне больш гучных паведамленняў пра атрыманы першым дарадцам Ціханоўскай Франкам Вячоркам ў падарунак дарагі гадзіннік і заявы асобных прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады пра спробы Офіса і АПК праз выбары падпарадкаваць сабе КР. Якімі вынікамі сваёй міжнароднай дзейнасці можа пахваліцца Офіс Святланы Ціханоўскай? Ці задаволеныя вынікамі Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіла ў Празе, і пры чым тут дроны? Што за гісторыя з гадзіннікам, ці звязаныя візіты Ціханоўскай у Ісландыю з санкцыямі ці іх адсутнасцю і якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
Fri, 05 Apr 2024 - 44min - 6696 - Як не хлусіць Лукашэнку і кусачыя кляшчы — "Раніца з Еўрарадыё" за 5 красавікаFri, 05 Apr 2024 - 31min
- 6695 - Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля
Паход у сталоўку і бойка з аўтсайдэрамі — Еўразум за 4 красавіка | Новости Беларуси за 4 апреля by Euroradio
Thu, 04 Apr 2024 - 29min - 6694 - Ці здольная моладзь перафарматаваць дэмсілы і захапіць КР
Дата выбараў у Каардынацыйную раду вызначаная, пачатак выбарчай кампаніі фактычна анансаваны. Такім чынам, можна казаць, што пакуль яшчэ дзеючы на сёння склад КР сваё адпрацаваў і можа пачынаць "пакаваць чамаданы". Што праўда, разумення таго, чым цягам года чальцы Каардынацыйнай рады займаліся і якія вынікі гэтага іх "занятку", няма ад слова зусім. Што можна сказаць наконт дзейнасьці камісіі па справах студэнцтва КР і ці была тая дзейнасць увогуле? Якія асноўныя праблемы студэнцтва і моладзі ўнутры краіны і за яе межамі? Якое месца студэнцтва і моладзь займаюць у беларускіх дэмакратычных сілах і якія чаканні ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Карлава ўніверсітэта, гісторык, старшыня камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва Аляксандр Паршанкоў
Thu, 04 Apr 2024 - 42min - 6693 - Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву
4 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў. Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў. Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллём Сільчуковым.
Thu, 04 Apr 2024 - 1h 09min - 6692 - Лукашэнка рыхтуецца “стаяць насмерць”, абараняючы Ашмянскі вузел
Другі раз цягам тыдня Лукашэнка прыязджае ў Гродзенскую вобласць, дзе зноў разважае пра вайну. Якой беларусы, як вядома, не хочуць, але да якой рыхтуюцца. Дакладней, рыхтуюцца не тое каб беларусы — рэжым. Які перакананы, што Захад не спіць, а толькі тым і займаецца, што супраць Лукашэнкі планы выношвае. У той жа час гераічнае КДБ цэлыя фільмы здымае пра шматлікіх дыверсантаў і тэрарыстаў, якія караванамі ідуць праз мяжу з Украіны, але іх тут даўно чакаюць. Бо ўнукі Дзяржынскага справу ведаюць і не толькі палітычным пераследам займаюцца. Што такога адбываецца на Гарадзеншчыне, што туды так зацята цягне Лукашэнку, і ці сапраўды ён рыхтуе беларусаў да ўцягвання краіны ў вайну? Ці сапраўды ўкраінскія спецслужбы актыўна накіроўваюць праз беларускую мяжу дыверсантаў? Што ў сітуацыі з дыверсіяй у “Крокусе” мяняе заява з боку ЗША, якія папярэджвалі ФСБ, дзе будзе тэракт? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Thu, 04 Apr 2024 - 53min - 6691 - Як правільна слухаць гімн і Цік-Ток-падстава — "Раніца з Еўрарадыё" за 4 красавікаThu, 04 Apr 2024 - 36min
- 6690 - Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля
Транзіт у Белую Русь і эліты з дручком — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля by Euroradio
Wed, 03 Apr 2024 - 42min - 6689 - Пра “ўсебеларускі сход”, помнік Ракасоўскаму ды іншую русафобію
У Беларусі працягваецца пакутлівы працэс фармавання так званага Усебеларускага народнага сходу, які мусіць нібыта прадстаўляць беларускі народ, але і ахоўваць спакой і бяспеку лукашэнкаўскага рэжыму і яго асабіста. Але з не меншымі пакутамі ідзе і працэс выбараў у Каардынацыйную раду. І часам узнікае адчуванне, што два гэтыя працэсу ідуць не проста паралельна, але і ў нечым падобныя… Што не так з Усебеларускім сходам і ці варта лічыць яго “народным”? Адкуль у беларускай наменклатуры схільнасць да “рускага свету” і хто аплачвае любоў лукашэнкаўцаў да расійскіх наратываў? Ці здолее Каардынацыйная рада новага “склікання” займець аўтарытэт сярод беларусаў і што для гэтага трэба? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы дэлегат КР, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
Wed, 03 Apr 2024 - 44min - 6688 - Ці дапамагаюць офісы і амбасадары дэмсіл вырашаць праблемы беларусаў
Днямі ў Празе прайшла ўжо ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Відавочна, што абмяркоўваліся на ёй пытанні і праблемы не толькі дыяспары, але і беларусаў у Беларусі. Іншая рэч, што калі магчымасцяў вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны ў дэмсіл і беларускай супольнасці з-за мяжы вельмі мала, то датычна праблемаў беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, такіх магчымасцяў значна больш. На першы погляд… Як суразмоўніцы ацэньваюць свой удзел у Канферэнцыі і вынікі самога мерапрыемства? З якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца беларусам за мяжой і ці атрымліваецца гэтыя праблемы вырашыць? Што і каму трэба зрабіць, каб беларуская тэма заставалася на парадку дня ў палітычных лідараў розных краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок і кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно
Wed, 03 Apr 2024 - 48min - 6687 - Нахабныя медыкі і на 100 мільёнаў крэдытаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 3 красавікаWed, 03 Apr 2024 - 35min
- 6686 - Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля
Хітрая стратэгія і начос як прызнак поспеху — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля by Euroradio
Tue, 02 Apr 2024 - 32min - 6685 - “Вольныя”: пра палітвязняў, узаемадапамогу і… фемінізм
Насуперак заявам пра тое, што рэжым даўно і канчаткова перамог усіх не згодных з яго панаваннем, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. І працягвае працаваць судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміну зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць мэтай дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве. Што змянілася за час працы ініцыятывы і з якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца? Ці ёсць падтрымка з боку грамадства і ці застаюцца беларусы такімі ж салідарнымі, як і раней? Як ацэньваюць прадстаўнікі ініцыятывы свой удзел у Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету і якое дачыненне мае да “Вольных” пытанне фемінізму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
Tue, 02 Apr 2024 - 39min - 6684 - Змена стратэгіі: ад санкцый і супраціву да перамоў і “не злавання дзеда”
Санкцыі — ледзь не адзіны сродак Захаду, каб неяк паспрабаваць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Безумоўна, ёсць яшчэ такія механізмы, як выказванне еўрапейскімі структурамі рознага ўзроўню заклапочанасці з нагоды дзеянняў лукашэнкаўскага рэжыму альбо непрызнанне вынікаў “выбараў” ці легітымнасці самога Лукашэнкі. Але на станоўчыя змены ў краіне як вынік такой стратэгіі Захаду відавочна разлічваць не даводзіцца. І выглядае на тое, што стратэгію змяняць (ці выпрацоўваць новую) неабходна і так званаму калектыўнаму Захаду, і дэмсілам, і беларускаму грамадству ў цэлым. Што на сёння ўяўляе з сябе стратэгія Захаду адносна Беларусі і чаму так важна яе перагледзець? Ці магчымае сёння перафарматаванне беларускіх дэмсіл і ці можна ўсур’ёз прымаць пазіцыю “не злаваць дзеда”? Якія “вокны магчымасцяў” дае нам сітуацыя ў Расіі, вайна ва Украіне і адыход ад улады Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
Tue, 02 Apr 2024 - 53min - 6683 - "Жалезная лэдзі" Лукашэнкі і касманаўтка з начосам.
У сённяшнім Gender Gap пагаворым пра ролевую мадэль для маладых жанчын, якую прапануе беларускам улада, на прыкладзе касманаўткі Марыны Васілеўскай і юрысткі (так, яна юрыстка, а не "проста прыгажуня"!) Бажэны Ярэміч. Каб зрабіць кар'еру пры двары Лукашэнкі, начос неабавязковы. Але з'яўляецца сам сабой. Пагаворым і пра дэмаграфічныя трэнды, якія можна сфармуляваць каротка: мінус райцэнтр. Стала вядома, на колькі скарацілася насельніцтва Беларусі за 2023 год.
Tue, 02 Apr 2024 - 47min - 6682 - Толькі бюджэт і электракар без батарэі — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 красавікаTue, 02 Apr 2024 - 31min
- 6681 - Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля
Вайна за веру і як не праспаць рак — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля by Euroradio
Mon, 01 Apr 2024 - 43min - 6680 - Вызваленчы паход у Беларусь і стварэнне войска — ці магчымае гэта сёння?
Апошнім часам усё часцей, асабліва на фоне заяў пра магчымы напад сумеснай групоўкі расійска-беларускіх войскаў на Літву ці якую іншую краіну-чальца NATO, абмяркоўваецца магчымасць стварыць незалежнае беларускае войска. Як і тое, чаму беларускія добраахвотнікі не могуць, паводле прыкладу калег з Расіі, зайсці на тэрыторыю Беларусі з вызваленчай місіяй. Ці абмяркоўваецца ў асяродку беларускіх добраахвотнікаў тэма вызвольнага паходу ў Беларусь і стварэння незалежнага войска? З якімі праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як падчас службы, так і пасля яе заканчэння? Як ставяцца да пагрозы пачатку вялікай вайны і нападу з тэрыторыі Беларусі на краіны ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
Mon, 01 Apr 2024 - 49min - 6679 - Праваслаўны джыхад, перамоўны ідэалізм і вайна за Каліноўскага
Кіраўніцтва расійскай праваслаўнай царквы аб’явіла “праваслаўны джыхад” усім ворагам Расіі. Зразумела, што хоць гэта заява і была зробленая на фоне тэракта ў Падмаскоўі, найперш мелася на ўвазе вайна з Украінай. Тут нічога дзіўнага няма, бо афіцыйная пазіцыя расійскіх папоў — падтрымка акупацыйнай вайны расійскіх захопніцкіх войскаў ва Украіне. Небяспека ў тым, што беларусам у гэтай заяве адмаўляецца ў хоць якім суверэнітэце і праве на адрозную ад Масквы пазіцыю. Мы для іх — “адзін народ”. І беларуская праваслаўная царква маскоўскага патрыярхату цалкам з гэтым згодная. Што пацвярджае сваімі дзеяннямі. Ці здольная праваслаўная царква на арганізацыю сапраўднага “джыхаду” і якая роля ва ўсім гэтым цырку адводзіцца Беларусі? Што можа пазіцыі прамаскоўскіх папоў у Беларусі супрацьпаставіць Лукашэнка? Ці магчыма сёння разлічваць на вызваленне палітвязняў праз перамовы і як правільна выбраць час для рэвалюцыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Mon, 01 Apr 2024 - 52min
Podcast simili a <nome>
- Global News Podcast BBC World Service
- El Partidazo de COPE COPE
- Herrera en COPE COPE
- The Dan Bongino Show Cumulus Podcast Network | Dan Bongino
- Es la Mañana de Federico esRadio
- La Noche de Dieter esRadio
- Hondelatte Raconte - Christophe Hondelatte Europe 1
- Curiosidades de la Historia National Geographic National Geographic España
- Dateline NBC NBC News
- 財經一路發 News98
- La rosa de los vientos OndaCero
- Más de uno OndaCero
- La Zanzara Radio 24
- L'Heure Du Crime RTL
- El Larguero SER Podcast
- Nadie Sabe Nada SER Podcast
- SER Historia SER Podcast
- Todo Concostrina SER Podcast
- 安住紳一郎の日曜天国 TBS RADIO
- アンガールズのジャンピン[オールナイトニッポンPODCAST] ニッポン放送
- 辛坊治郎 ズーム そこまで言うか! ニッポン放送
- 飯田浩司のOK! Cozy up! Podcast ニッポン放送
- 吳淡如人生實用商學院 吳淡如
- 武田鉄矢・今朝の三枚おろし 文化放送PodcastQR