Nach Genre filtern

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6785 - Пра традыцыю даносаў, адмену транзіту, дроны Тэртэля і здраду Качанавай
0:00 / 0:00
1x
  • 6785 - Пра традыцыю даносаў, адмену транзіту, дроны Тэртэля і здраду Качанавай

    Ужо некалькі дзён не толькі журналісты, актывісты ды даследчыкі чалавечых паводзінаў, але і шараговыя беларусы з вялікай цікавасцю і гідлівасцю вывучаюць базу даносаў, дасланых у КДБ цягам апошніх 9 гадоў. Дзе сярод безлічы спаму, допісаў відавочна хворых людзей і афіцыйных запытаў — вялізная колькасць сапраўды класічных даносаў на “падазроных і ненадзейных”, сваякоў і блізкіх людзей, калег па працы і бізнесу. На гэтым фоне не тое што старт выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду — вынікі Усебеларускага народнага сходу і заявы падчас яго Лукашэнкі і Тэртэля неяк згубіліся… Чым адметная апублічаная “база даносаў” апошніх 9 гадоў і ці варта з гэтай нагоды рабіць паспешлівыя высновы наконт псіхічнага здароўя нацыі? Ці зручна будзе Лукашэнку і ці варта было чакаць іншага завяршэння УНС? Якое дачыненне да гэтага шоу мелі “дроны Тэртэля”? Што мяняе рашэнне ЗША наконт ваеннай дапамогі Украіне ў пазіцыі Шольца? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам

    Tue, 30 Apr 2024 - 46min
  • 6784 - Жанчына, не гатовая да мацярынства, забіла немаўля

    Гендарная даследчыка Ірына Сідорская падлічыла колькасць жанчын-кандыдатак у сябры Каардынацыйнай рады 3.0. Лічбамі яна падзеліцца ў свежым выпуску праграмы Gender Gap. Таксама закранем сумную тэму: два рэзанансныя забойствы, у Казахстане і ў Беларусі. І тое, што ў Іраку прынялі закон пра турэмныя тэрміны за аднаполыя сувязі і "прапаганду гомасэксуальнасці".

    Tue, 30 Apr 2024 - 44min
  • 6783 - Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка

    Дроны Сахашчыка і вадаспад у калоніі — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 красавіка by Euroradio

    Tue, 30 Apr 2024 - 28min
  • 6782 - Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля

    Кадэбісты-працаголікі і кроксы ў растэрміноўку—Еўразум за 29 красавіка|Новости Беларуси за 29 апреля by Euroradio

    Mon, 29 Apr 2024 - 30min
  • 6781 - Навошта Офісу Ціханоўскай свая фракцыя ў КР і ці пойдзе Коўшык з АПК

    Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду пачалася з шэрагу скандалаў. Апошні з іх звязаны з нечаканым рашэннем Выбарчай камісіі, якая “выключыла са спіса выбарчага суб’екта “Еўрапейскі выбар” кандыдатуру Аліны Коўшык. Прычынай зрабілася тое, што пададзеныя Алінай Коўшык ў ВК асабістыя звесткі… не супалі са звесткамі яе ж беларускага пашпарта. У абарону каляжанкі выступілі не толькі паплечнікі з “Еўрапейскага выбару”, але і чальцы іншых выбарчых спісаў. Што праўда, гэты інцыдэнт не спыніў выбарчую кампанію. Што з сябе ўяўляе “Еўрапейскі выбар”, чаму яны пагадзіліся на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставяць перад сабой? Як узнікла сітуацыя з выключэннем Аліны Коўшык са спіса і на якім этапе працэс яе вяртання ў выбарчы марафон? Што чакае Дабравольскага і Коўшык у выпадку абрання дэлегатамі КР і якія перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях, лідар выбарчага спіса “Еўрапейскі выбар” Аляксандр Дабравольскі і прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык

    Mon, 29 Apr 2024 - 49min
Weitere Folgen anzeigen